Пакуль Еўропа баіцца зімы і голаду, Беларусь працягвае паспяховую пераарыентацыю лагістыкі і рынку

19 июля 2022

Наша краіна ва ўмовах небывалых санкцый робіць усё, каб развівацца і выконваць свае сацыяльныя абавязацельствы. Беларусь працягвае пераарыентаваць рынкі і лагістыку. І вынікі  ўжо каласальныя.  Аўтамабільныя грузаперавозкі ў азіяцкім напрамку выраслі рэкордна. Па маршруце Беларусь - Турцыя паток павялічыўся ў 5 разоў, у Грузію ў 4,5 раза.

Бізнес актыўна працуе. Адкрываюцца новыя прадстаўніцтвы ў Сярэдняй Азіі, на Каўказе. Усё гэта таксама спрыяе працы беларускіх дальнабойшчыкаў без абмежаванняў. 

Пазітыўная тэндэнцыя назіраецца і на ўнутраным рынку. Колькасць заявак на перавозкі вырасла ў другім квартале практычна на чвэрць.