Надвор'е ў Беларусі ўсталявала новы рэкорд

18 января 2013
У Мінску выпала каля 25 сантыметраў снегу. На вуліцы сталіцы ўначы для ўборкі выйшла больш за 370 адзінак тэхнікі, яны таксама пасыпалі дарогі рэагентамі. Але ў дварах сітуацыя застаецца крытычнай. Тратуары нават не спрабавалі прыбіраць. Мабыць, дворнікі чакалі, пакуль завеі скончацца. Таму жыхарам прыходзіцца перамяшчацца па той жа каляіне, што і аўтамабілям.
Але сіноптыкі абнадзеілі: на гэтым завеі спыняцца. З сённяшняга вечара чакаецца рэзкае ўзмацненне маразоў. Тэмпература паветра будзе ад 8 да 20 градусаў марозу. Месцамі кароткачасовы снег, на дарогах - небяспечная галалёдзіца.