Надвор'е ў Беларусі на тыдні будзе кантрасным: вецер, невялікія маразы, а ў выхадныя ўжо да +10

5 февраля 2024

Снежная заслона сёння ахутала практычна ўсю Беларусь і ападкі працягваюцца. Пры гэтым тыдзень чакаецца ветраным: у аўторак і сераду парывы будуць дасягаць 20 метраў за секунду. Кантрастамі запомніцца і тэмпературны фон: уначы ад 7 марозу па паўночным усходзе да 6 цяпла па паўднёвым захадзе. Днём ад мінус 4 да плюс 8. У другой палове тыдня прыкметна пахаладнее.

У выхадныя вернецца тэндэнцыя да плюса. Уначы невялікія маразы, а днём - да +10 градусаў. На большай частцы краіны чакаецца снег з пераходам у мокры снег і дождж. Месцамі туман, на дарогах галалёдзіца.