Надвор'е паспрыяе актывізацыі вірусу

30 января 2013
Грып пакуль не пагражае эпідэміяй. Але адліга павялічыла выпадкі вострых рэспіраторных інфекцый.
У хворай тэме разбіраўся Станіслаў Ліпскі. Вірус грыпу перадаецца ад чалавека да чалавека паветрана-кропельным пуцем. Адзін хворы здольны заразіць тры тысячы навакольных. Таму абавязкова трэба прытрымлівацца элементарных мераў засцярогі: часцей мыць рукі, бываць на свежым паветры, праводзіць вільготныя уборкі ў памяшканні і пазбягаць кантакту з хворымі. У сталіцы сёлета кожны трэці мінчанін зрабіў прышчэпку супраць віруса. І гэта таксама павінна паўплываць на сітуацыю.
Плюс за акном ў найбліжэйшыя дні - фактар рызыкі. Ахвочых змяніць зімовую куртку на восеньскую дастаткова.
Што тычыцца народных лекавых сродкаў, то да іх эпідэміёлагі ставяцца скептычна. Аднак эфект плацэба або, як кажуць у народзе, самаўнушэнне часам абараняе ад хвароб.
Як і заўсёды, сёлета асноўны ўдар хвароба наносіць па самых слабых - дзецях. Сярод хворых іх ужо 60%. Апошнія тры гады эпідэмія грыпу абмінала сталічны рэгіён. Што будзе ў гэтым - пакуль невядома. Але медыкі ўжо фіксуюць усплёск захворавання на рэспіраторныя інфекцыі. А гэта абвастрае сітуацыю.