Цягнік з крыжам Андрэя Першазванага адправіўся з Кіева ў Мінск

28 июля 2013
Ён прыбудзе сёння позна вечарам.

Асноўныя ж мерапрыемствы пройдуць заўтра. У 7:30 раніцы духавенства і вернікі збяруцца ля храма Святой Марыі Магдаліны. Адкуль яны пройдуць хрэсным ходам да Мінскага замчышча, дзе адбудзецца літургія і закладка памятнай граматы ў гонар Хрышчэння Русі.

Ужо ў дзве гадзіны ля берагоў Свіслачы пачнецца канцэрт. А ўвечар цэнтральным месцам урачыстасцяў стане храм-помнік Усіх Святых. Менавіта туды і будзе дастаўлены крыж Андрэя Першазванага.

На ўчастках, дзе пройдуць святкаванні, будзе перакрыты або абмежаваны рух. Таксама ўносяцца змяненні ў працу грамадскага транспарту.