Падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу "100 ідэй для Беларусі"

12 апреля 2018

Юныя вучоныя Беларусі стварылі ўніверсальнага ратавальніка для рыбакоў, якія рызыкуюць праваліцца пад лёд зімой. Гексакапцёр - так называется лятальны апарат, які дастаўляе рыбакам канат, круг і дапамагае выбрацца з ледзянога палону. І такіх карысных распрацовак даволі шмат.

Сёння падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу "100 ідэй для Беларусі". 16 намінацый - 119 распрацовак - і паўтысячы ўдзельнікаў... Самыя цікавыя праекты - у матэрыяле Юліі Токар.

Вось такі на першы погляд складаны экспанат самастойна сабраў 16-гадовы Данііл Лемантовіч. Каб не толькі касіць траву, прыбіраць лісце, альбо снег на ўласным падворку, школьнік з Ліды ўдасканаліў звычайную газонакасілку ў шматфункцыянальны апарат. З эканамічнай выгодай.

Стартапы ў аграпрамысловай, навуковай, медыцынскай і IT-сферах прадстаўляюць лепшыя маладыя распрацоўшчыкі краіны. Сёння падводзяць вынікі гранд-фіналу конкурсу «100 ідэй для Беларусі». 16 намінацый - 119 праектаў - і паўтысячы ўдзельнікаў. Лепшыя пройдуць курс навучання ў Нацыянальнай акадэміі навук. Аўтары-пераможцы атрымаюць гранты на рэалізацыю.

Мінскую вобласць прадставілі 12 праектаў. Ідэі розныя - ад выяўлення фарбавальнікаў у напітках, да велакампьютара. Цікава, што распрацоўшчыкі ў асноўным школьнікі. Напрыклад, ва Урэчскай першай школе адраджаюць ганчарнае майстэрства.

Побач з інтэрактыўнай экспазіцыяй, у “Белэкспо” разгарнулася выстава "100 ідэй для СНД". Шэсць краін прапанавалі свае новыя распрацоўкі, а гэта амаль паўсотні праектаў. Беларусь другі год запар становіцца пляцоўкай для міжнароднага дыялогу.

"100 ідэй для Беларусі" - добры старт для новых праектаў. Адсюль - цікавая ідэя можа рэалізавацца ў вытворчасці. За сем сезонаў сотня праектаў ужо прыносіць дывідэнды.