Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу "Чарнобыль: лёсы, падзеі, памяць"

22 апреля 2021

Захаваць памяць аб ліквідатарах і не дапусціць паўтору трагедыі! У Мінску падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу "Чарнобыль: лёсы, падзеі, памяць". Усяго паступіла каля 200 заявак ад юнага пакалення. Намінацыі дзве: вывучэнне лёсаў удзельнікаў ліквідацыі, а таксама творчыя праекты.

35 гадоў са дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Рэспубліканскім цэнтры краязнаўства і экалогіі. Там жа ўдзельнікі пагутарылі з адным з ліквідатараў. Дарэчы, падзеі на Чарнобыльскай АЭС гэтымі днямі ўспамінаюць ва ўсім свеце. 26 красавіка - 35 гадоў з моманту аварыі на чацвёртым энергаблоку.