Падведзены вынікі конкурсу "Залатое пяро "Белай Русі" - 2018"

21 сентября 2018

Амаль 2000 пісьменнікаў-пачаткоўцаў, журналістаў і фатографаў прынялі ўдзел у конкурсе "Залатое пяро "Белай Русі" - 2018"

Прадстаўнікоў таленавітай моладзі з усёй краіны ўзнагародзілі ў вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі. Лепшых выбралі ў 4 намінацыях. Маладым людзям было прапанавана напісаць эсэ на тэму сучасных медыя і іх ролі ў жыцці ў грамадства, стварыць аўтарскія матэрыялы аб перспектывах і магчымасцях беларускай моладзі, зрабіць фатаграфіі аб сямейным адпачынку і турызме ў Беларусі, а таксама зняць відэапраекты аб паспяховых у сваёй прафесіі беларусах. Самай юнай уладальніцай 1-й ступені ў фотанамінацыі стала 7-класніца Ганна Войткун з гарадскога пасёлка Радунь Гродзенскай вобласці.

Сярод лаўрэатаў былі студэнты журфака, маладыя карэспандэнты раённых і гарадскіх газет. Урачыстую частку працягнуў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраваннем народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава.