Падтапленне дамоў, ДТЗ, аварыя на чыгунцы. У Маладзечанским раёне ратавальнікі адпрацуюць дзеянні пры надзвычайным здарэнні

21 марта 2024

Падтапленне дамоў, буйное ДТЗ, аварыя на чыгуначнай станцыі - з такімі сцэнарыямі давялося сутыкнуцца ратавальнікам падчас маштабных вучэнняў у Маладзечанскім раёне. Комплексная трэніроўка дазваляе ацаніць гатоўнасць да надзвычайнага здарэння, а таксама адпрацаваць на практыцы меры па абароне насельніцтва і тэрыторый пры аварыях прыроднага і тэхнагеннага характару. Вучэнні будуць праходзіць на працягу трох дзён.

Такія маштабныя вучэнні ратавальнікі праводзяць прыкладна два разы на год сумесна з іншымі аварыйнымі службамі. Па сцэнарыі звычайна адпрацоўваюць самыя экстрэмальныя сітуацыі.