Падраздзяленні ППС і АМАП вызначылі лепшых

4 сентября 2015

Завяршыўся агляд прафесійнага майстэрства сярод праваахоўнікаў Беларусі. Цырымонія закрыцця 11 конкурсу адбылася сёння ва УУС Мінскай вобласці. На працягу некалькіх дзён удзельнікі праходзілі суровыя выпрабаванні як у асабістым, так і ў камандным заліку. Гэта пераадоленне паласы перашкод, хуткаснае манеўраванне на аўтамабілі, стральба, веданне законаў і медыцынская падрыхтоўка. Удзел у конкурсе прынялі каманды з сталіцы і ўсіх абласцей.

Пераможцамі спаборніцтваў сталі вартавыя парадку з Мінскай вобласці - ім дастаўся галоўны прыз - новы аўтамабіль УАЗ. Срэбныя і бронзавыя медалі, а таксама камп’ютарную тэхніку атрымалі міліцыянеры з Мінска і Віцебска. Узнагароды дасталіся і тым, хто выявіў свой прафесіяналізм у асабістых заліках.