Падраздзяленні хімічнай абароны Узброеных сіл дапамагаюць медыкам

26 апреля 2020
Для аказання максімальнай дапамогі медыцынскім работнікам беларускія ваенныя падраздзяленні па хімічнай абароне правялі дэзынфекцыю тэрыторыі і ўнутраных памяшканняў Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы ў Бараўлянах. Вайскоўцы апрацавалі тэрапеўтычны корпус, прыёмнае аддзяленне, а таксама ўнутраны двор бальніцы. Як адзначаюць ваенныя, такія мерапрыемствы па сутнасці - гэта задача па прызначэнні.

Сяргей Гаршкоў, камандзір батальёна радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай абароны:  "Да нядаўняга часу зводны батальён выконваў задачы выключна ў інтарэсах злучэнняў, воінскіх часцей падраздзяленняў Мінскага гарнізона. З сённяшняга дня па просьбе кіраўніцтва бальніцы батальён пачаў аказанне дапамогі ў інтарэсах аховы здароўя".

Адзначаецца, што ўсе вайскоўцы аснашчаны сучаснымі сродкамі індывідуальнай абароны і растворамі для дэзынфекцыі.  Каб правесці апрацоўку медустановы, ім патрэбна не больш за 2 гадзіны.