Падрыхтоўка да фіналу конкурсу "Міс Беларусь" у разгары

21 августа 2023

Шматгадзінныя рэпетыцыі харэаграфіі і мастацтва дэфіле, патрабавальныя выкладчыкі і ніякіх кампрамісаў. Падрыхтоўка да фіналу конкурсу "Міс Беларусь" у разгары. Жэсты, паходка і нават настрой маюць значэнне. Сярод удзельніц конкурсу - архітэктар, следчы, IT-спецыяліст і будучы кардыёхірург. Сёлета праект сімвалічна прысвечаны ідэі тварэння праз прыгажосць. Як адзначыла адна з фіналістак, самае галоўнае на шляху да перамогі - гэта дысцыпліна і распарадак.

Прэтэндэнтак на тытул каралевы прыгажосці пачалі выбіраць яшчэ ў лютым. Адборачныя кастынгі прайшлі па ўсёй краіне. Сёлета быў перагляд умоў удзелу. Па ранейшых правілах, за статус самай прыгожай дзяўчыны маглі змагацца беларускі да 24 гадоў, зараз - да 27. Таксама павялічаны мінімальны рост - з 172 да 174 сантыметраў. Што датычыцца грандыёзнага фіналу - ён адбудзецца 8 верасня ў Мінску ў Палацы спорту.