Падтрымка тых, хто мае патрэбу, барацьба з утрыманцамі

16 декабря 2013

З 1 студзеня дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога будзе выдзяляцца па новых правілах. Адзінокім беларусам, сем'ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, а таксама тым, хто не здольны перамяшчацца па стане здароўя, спецыяльныя службы будуць дастаўляць дапамогу дамоў. А вось беспрацоўныя, якія на працягу паўгода адмовіліся ад прапанаваных варыянтаў працаўладкавання або павышэння кваліфікацыі, на атрыманне штомесячнай сацыяльнай дапамогі з пачатку будучага года могуць не разлічваць.


Таццяна Фёдарава, намеснік начальніка ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі: Станоўчыя моманты для непрацаздольных грамадзян - для пажылых, для інвалідаў, для дзяцей-інвалідаў, для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Найбольш жорсткія правілы гульні ўведзеныя для працаздольных грамадзян, якія не праяўляюць дастатковай актыўнасці па самастойным паляпшэнні матэрыяльнага становішча.


Дарэчы, толькі сёлета за 9 месяцаў дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога выдзеленая больш чым 160 тысячам беларусаў на агульную суму звыш 278 мільярдаў рублёў.