Падарунак ад Прэзідэнта Беларусі да Дня ведаў - шакалад "Нашым дзецям" ужо ў гандлёвых аб'ектах краіны

1 сентября 2021

Падарунак школьнікам да Дня ведаў ад Прэзідэнта! З гэтага дня на прылаўках магазінаў - новы шакаладны прадукт пад брэндам кіраўніка дзяржавы. Для юных ласуноў па даручэнні беларускага лідара распрацаваны малочны шакалад "Нашым дзецям". Ён падтрымлівае тэндэнцыю паніжэння цукру на 15 % у параўнанні з падобнымі дэсертамі на рынку, а яго ўпакоўку распрацоўвалі самі малыя. Першая партыя, а гэта 5,5 т шакаладу або  55 000 плітак "Нашым дзецям", ужо ў гандлёвых аб'ектах краіны.