Падарункі да Дня абароны дзяцей

1 июня 2017

Якое свята без падарункаў? Жыхароў Веткі сёння запрасілі на адкрыццё дзіцячага сада. Абноўленая дашкольная ўстанова - гэта амаль тысяча квадратных метраў. Тут поўнасцю ўкамплектаваныя музычная і фізкультурная залы, утульныя спальні, гульнявыя пакоі, сістэма відэаназірання. Мадэрнізацыю правялі за некалькі месяцаў. Фінансаванне з абласнога бюджэту. Патрачана амаль паўтара мільёна рублёў.

Яшчэ адзін падарунак атрымалі сёння ў Гомелі. Гэта новае педыятрычнае аддзяленне філіяла гарадской дзіцячай паліклінікі. Зараз тут будуць абслугоўваць 8 участкаў, якія налічваюць больш чым 7 тысяч дзяцей. Запісацца на прыём можна будзе і з дапамогай інтэрнэт-рэгістратуры. У найбліжэйшых планах - падключэнне да сістэмы электроннага рэцэпта.