Падарункі будучым першакласнікам са шматдзетных сем'яў

24 августа 2017

Да школы гатовыя! Падарункі будучым першакласнікам ўручылі сёння дзецям са шматдзетных сем'яў Фрунзенскага раёна сталіцы. Амаль поўны набор школьных прылад да свайго першага навучальнага года атрымалі 65 вучняў. Акрамя таго, для маленькіх беларусаў і іх бацькоў арганізатары падрыхтавалі віншавальны канцэрт, салодкі стол, конкурсы і прызы. У падзяку дзеці абяцалі старанна вучыцца.

Фрунзенскі раён лідзіруе па колькасці шматдзетных сем'яў у горадзе. Іх лічба ў гэтай частцы Мінска - 3 тысячы 965.