Пад Мінскам пабудуюць дзіцячы хоспіс.

27 июня 2013
На яго ўзвядзенне зараз ідзе актыўны збор сродкаў. Неабыякавымі да праблем становяцца як беларусы, так і замежныя грамадзяне. Так, напярэдадні з дабрачыннай акцыяй у сталіцу прыляцеў брытанец.
Расказвае Станіслаў Ліпскі.
Антон Сайман у вельмі добрай фізічнай форме. У такім узросце праплысці кіламетр за 40 хвілін, праехаць 16 міль на веласіпедзе і прабегчы 10 кіламетраў па Мінску (а менавіта з такіх этапаў складаўся дабрачынны трыятлон) здужыць далёка не кожны.
Антон Сайман, ініцыятар дабрачыннага трыятлона, (Вялікабрытанія): У Англіі гэта нармальна - арганізаваць трыятлон, каб сабраць грошы. І мы ў Лондане сабралі такім чынам 10 тысяч долараў.
Мінск выбраў невыпадкова. 40 гадоў таму Антон Сайман вучыўся ва ўніверсітэце Краснадара, дарэчы, там і вывучаў рускую мову. Аднойчы прыехаў у Мінск да сяброў - горад застаўся ў памяці назаўсёды.
Фінішаваў Антон Сайман на плошчы Перамогі. Ушанаваць памяць герояў-вызваліцеляў - другая мэта яго прыезду. Прычым, як ён прызнаецца, не менш важная.