Пажарныя ў Тэхасе вядуць барацьбу з узгараннем на сховішчы нафтапрадуктаў

18 марта 2019

Пажарныя ў Тэхасе ўжо некалькі гадзін вядуць барацьбу з узгараннем на сховішчы нафтапрадуктаў каля Х'юстана. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, агонь працягвае распаўсюджвацца. Жыхарам раяць не выходзіць на вуліцу. Паведамленняў аб пацярпелых не паступала. Прычына ўзгарання не ўстаноўлена. Невядома, якія менавіта рэчывы загарэліся і наколькі яны могуць быць небяспечныя для людзей.