Амаль усе вучні школы ў Рацічах выпісаныя дахаты

12 февраля 2016

Амаль усе 42 вучні школы ў Рацічах, шпіталізаваныя напярэдадні з сімптомамі атручвання, выпісаныя дахаты. Як адзначыў намміністра аховы здароўя Беларусі Ігар Ласіцкі, які ўчора прыбыў у Гродна для кансультацый разам з медыкамі з Мінска, пагрозы для здароўя і жыцця дзяцей няма.

У адрозненне ад урачоў, у следчых і спецслужбаў наперадзе яшчэ шмат працы. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце службовай халатнасці. Эксперты ўжо суткі працуюць на месцы - апытваюць відавочцаў і адміністрацыю школы. Працягваюцца даследаванні проб паветра, вады, ежы.