Эстафету аўтапрабегу "Сімвал адзінства" падхапіў Гомельскі рэгіён

11 сентября 2021

Аўтапрабег "Сімвал адзінства" аб'яднаў усю Беларусь. 70 населеных пунктаў - райцэнтраў, аграгарадкоў... Ззаду ўжо звыш паловы шляху - трох тысяч кіламетраў. Амаль тысяча па Магілёўскай вобласці. У маршруце - самыя знакавыя і памятныя месцы ў гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны герояў. Мітынгі. Абмен сувенірамі. І перадача ў кожным раёне мяшочкаў са збожжам новага ўраджаю ў агульны каравай. 

А сёння эстафету аўтапрабегу падхапіў Гомельскі рэгіён. Стартуе калона ў гарадскім пасёлку Акцябрскі. На шляху патрыётаў аграгарадок Палессе, Жыткавічы, Нароўля. Удзельнікі наведаюць знакавае месца рэгіёна - лагер смерці "Азарычы". А фінішуюць у Мазыры. Аб'яднаць беларусаў у рамках Года і Дня народнага адзінства - галоўная мэта аўтапрабегу.