Амаль паўтары тысячы вайскоўцаў і больш як 200 адзінак спецтэхнікі возьмуць удзел у вучэннях АДКБ у Кыргызстане

9 октября 2023

У Кыргызстане дадзены старт сумесным вучэнням "Непарушнае братэрства - 2023". Калектыўныя міратворчыя сілы АДКБ правядуць манеўры на палігоне Эдэльвейс. Усяго ў вучэннях бяруць удзел амаль паўтары тысячы вайскоўцаў, больш як 200 адзінак ваеннай і спецтэхнікі, армейская, знішчальная і ваенна-транспартная авіяцыя, беспілотныя авіякомплексы і армейскія катэры. Сярод удзельнікаў манеўраў - вайскоўцы з Беларусі, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.

Беларусаў на вучэннях прадстаўляюць вайскоўцы міратворчай роты 103-й паветрана-дэсантнай брыгады, афіцэры камандавання сіл спецаперацый і Мінабароны, а таксама прадстаўнікі ўнутраных войскаў МУС.