Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Валанцёр года - 2021" узнагародзілі ў Мінску

5 декабря 2021

У транспартна-лагістычным цэнтры бежанцам дапамагаюць і валанцёры. Актывісты  раздаюць гуманітарную дапамогу, наводзяць парадак і выступаюць у якасці перакладчыкаў. А днямі арганізавалі фестываль фарбаў  "Беларусь гасцінная". Кожнае дзіця змагло перадаць на паперы свае мары і перажыванні. 


Тых, хто дапамагае людзям на мяжы, напярэдадні ўшаноўвалі ў Мінску. 


Фінал рэспубліканскага конкурсу "Валанцёр года" прайшоў напярэдадні Дня добраахвотнікаў. Свет яго адзначае сёння. На ўрачыстасць у гандлёвы цэнтр "Сталіца"  запрасілі каля 140 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. Гэта таксама навучэнцы, студэнты, працуючая моладзь і добраахвотніцкія аб'яднанні. 


 Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Цуды на Каляды"


Далі старт і рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Цуды на Каляды". Праект ахопіць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў і прытулкаў для дзяцей-сірот па ўсёй краіне. Да 9 студзеня  запланавана каля 500 дабрачынных мерапрыемстваў. Сімвалам акцыі  традыцыйна стануць чырвоныя рукавіцы.