Пераможцаў праекта "Цівіар" запросяць на стажыроўку ў Белтэлерадыёкампанію

29 июня 2022
Фінал другога сезона моладзевага праекта Цівіар". Сёння ўдзельнікам давядзецца абараняць свае работы - іх будзе ацэньваць экспертная камісія - супрацоўнікі нашага медыяхолдынга і кафедры тэлебачання і радыёвяшчання БДУ. На конкурс падалі заяўкі студэнты, абітурыенты і старшакласнікі з усёй краіны. У фінал выйшлі 20 ідэй у намінацыі: "Лепшы праект для тэлебачання і YouTube" і 7 у намінацыі "Лепшы радыёпраект/падкаст". 

Пераможцы конкурсу атрымаюць памятныя падарункі і запрашэнне на стажыроўку ў Белтэлерадыёкампанію.