Па-зімоваму атмасферна. Сезон калядных кірмашоў стартаваў сёння ў беларускай сталіцы

18 декабря 2020
Асноўная гандлёвая пляцоўка зашумела на Кастрычніцкай плошчы. Шкляныя павільёны там у выглядзе сот. Можна набыць сезонныя напоі, напрыклад, гарачы шакалад або імбірны чай. Прадстаўлены і розныя кулінарныя і кандытарскія вырабы. Сярод пачастункаў - саланіна, мясныя вырабы, саленні. Для ласуноў - пернікі, зефір ручной работы... Таксама ў продажы - навагоднія сувеніры, упрыгажэнні для дома і тэматычныя падарункі.

А літаральна гадзіну таму адкрыўся і кірмаш каля Палаца спорту. Там для святочнага гандлю - больш за 20 драўляных шале. Пачастункаў не менш шырокі выбар: ад дранікаў і піражкоў да мяса і морапрадуктаў. Таксама для пакупнікоў у асартыменце навагоднія цацкі, штучныя і жывыя ёлкі.