Па ўзроўні заработку Мінская вобласць сярод лідараў - актыўна вырашаецца і пытанне працаўладкавання

9 марта 2022

Рост заработнай платы і зніжэнне ўзроўню беспрацоўя. Такія вынікі працы за мінулы год агучылі на калегіі Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Сярод тэм  у Мінаблвыканкаме і сямейная палітыка, сацыяльная падтрымка насельніцтва, рэабілітацыя інвалідаў, аплата працы і забеспячэнне пенсій. 

Па ўзроўні заработку  Мінская вобласць сярод лідараў.  Актыўна вырашаецца і пытанне працаўладкавання. Новае месца працы знайшлі больш за 15 тысяч чалавек, 5 соцень прайшлі перанавучанне. 

Сярод задач - падтрымка шматдзетных сем'яў, пенсіянераў, інвалідаў. Асаблівая ўвага тым, хто жыве ў аддаленых населеных пунктах. У сувязі з гэтым будзе павялічана колькасць мабільных груп сацработнікаў.