Па традыцыі ў Дзень міліцыі да помніка загінуўшым супрацоўнікам МУС усклалі вянкі

4 марта 2020
Сёння беларуская міліцыі  адзначае прафесійнае свята. Вось ужо 103 гады ведамства  надзейна нясе сваю службу. Са святам супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў  з Днём міліцыі павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Па традыцыі ў гэты дзень каля помніка загінуўшым супрацоўнікам МУС у цэнтры Мінска праходзіць урачысты рытуал ускладання вянкоў. Міністр унутраных спраў Юрый Караеў адзначыў пераемнасць пакаленняў у беларускай міліцыі і падкрэсліў, што подзвігі ветэранаў - гэта прыклад для цяперашніх супрацоўнікаў.

Юрый Караеў, Міністр унутраных спраў Беларусі: "Злачынстваў стала менш і самае галоўнае -  менш грамадзян пацярпела, загінула ад рук злачынцаў. У гэтым мы бачым выразную тэндэнцыю. З пераменным поспехам мы многія гады з гэтым спраўляемся. Напрыклад, іншаземцы, якія прыбываюць да нас з усяго свету. Яны адзначаюць не толькі чысціню, яны адзначаюць нашу бяспеку".