З нагоды апошняга дня Масленіцы - Дараванай нядзелі - у Строчыцах устроілі вялікае свята

17 марта 2024

Апошні дзень Масленіцы, а на царкоўным календары Дараваная нядзеля - каб з чыстай душой пачаць Вялікі пост.

Увесь тыдзень гатавалі бліны, а сёння спальваннем пудзіла праводзім зіму. У Строчыцах свята праходзіць пад адкрытым небам каля Музея народнай архітэктуры і побыту. У праграме - выступленне фальклорных калектываў, паказ лялечнага тэатра "Батлейка", майстар-класы для ўсёй сям'і і кульмінацыйная падзея - спаленне пудзіла Марэны. Ахвочыя могуць паўдзельнічаць у рэканструкцыі вясновых абрадаў, напрыклад, узлезці на слуп па масленічныя пачастункі.

Таксама можна наведаць кафэ "Беларуская карчма" на тэрыторыі музея ў вёсцы Азярцо.