З нагоды Дня Незалежнасці беларусы атрымліваюць падарункі. Гэтай традыцыі ўжо шмат гадоў

3 июля 2020
З нагоды галоўнага дзяржаўнага свята - Дня Незалежнасці - беларусы атрымліваюць падарункі. І гэтай традыцыі ўжо шмат гадоў. Напрыклад, у Бабруйску адкрыўся новы будынак падстанцыі хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі.  Зараз тут створаныя ўсе ўмовы для працы фельчараў і адміністрацыі, а таксама адпачынку спецыялістаў. Штосутачна тут дзяжураць 5 брыгад, а гэта больш як 60 чалавек. Парк падстанцыі папоўніўся і чатырма новымі машынамі. Амаль сотня маладых спецыялістаў сёлета прыбудзе на сваё першае рабочае месца ў Бабруйскай цэнтральнай бальніцы.