Паводле звычаю продкаў беларусы сустрэлі Купалле ў Белавежскай пушчы

7 июля 2023

Паводле звычаю продкаў. Беларусы сустрэлі свята Купалле. Гэтай ноччу папараць-кветку шукалі ў Белавежскай пушчы. Ноч на Івана Купалу нашы продкі надзялялі магічнымі ўласцівасцямі. Сёлета фестываль арганізавалі на месцы старажытнага гарадзішча. Пабудовы ўзнавілі максімальна дакладна. Дзякуючы рэканструкцыі можна даведацца, як жыллё беларусаў выглядала тысячагоддзі таму. Больш за ўсё гасцей зацікавіў майстар-клас па пляценні вянкоў. Акрамя традыцыйных мясцовых раслін сёння ў іх упляталі ружы і гартэнзіі. Вянок - абавязковы атрыбут свята. Сплеценыя кветкі былі ўпрыгажэннем, а яшчэ з іх дапамогай варажылі на жаніха. Дзяўчаты спускалі вянкі на ваду: чый вянок праплыве даўжэй за астатнія, тая хутчэй выйдзе замуж.

А самыя смелыя адправіліся шукаць папараць-кветку. Нашы продкі верылі: той, хто знойдзе гэтую дзіўную расліну, стане навекі шчаслівы і здабудзе асаблівы дар зносін з жывёламі.