Платных парковак у сталіцы стане больш

24 марта 2017

Сёлета ў Мінску плануюць стварыць каля сямі тысяч стаянкавых месцаў. Тым самым у горадзе будзе налічвацца 10 000 машына-месцаў, за якія прыйдзецца плаціць. Пра гэта нам паведаміў старшыня праўлення Асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце Юрый Важнік. Як правіла, платныя паркоўкі будуць знаходзіцца ў радыусе другога транспартнага кальца. Акрамя таго, перавагу ў цэнтры горада плануюць аддаць грамадскаму транспарту. Для гэтага аўтобусам і тралейбусам выдзеляць спецыяльныя палосы. Іх працягласць складзе 80 кіламетраў.

Таксама сёлета ў сталіцы плануюць усталяваць 7 новых святлафораў і зрабіць 97 штучных няроўнасцей. Ляжачых паліцэйскіх будуць размяшчаць у дваровых тэрыторыях і паблізу школ.