Пік спякоты ў Мінску прыпадае на выхадныя

7 августа 2015

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, субота адзначыцца новым тэмпературным рэкордам - 35 вышэй за нуль. Такая тэмпература паветра паб’е папярэдні рэкорд - 34 градусы, які таксама ўсталяваўся на гэтым тыдні. У нядзелю спякота крыху спадзе да трыццаці двух. На большай частцы тэрыторыі будзе пераменная воблачнасць. Ападкаў не прагназуецца.

Нагадаем, у краіне аб’яўлены чырвоны ўзровень пажарнай небяспекі.