Гандаль з водарам хвоі: 75 ёлачных кірмашоў працуюць у Мінску

23 декабря 2021

У сталіцы час бойкага гандлю з водарам хвоі. Каля 8 дзясяткаў ёлачных кірмашоў разгарнуліся ва ўсіх раёнах горада. На выбар пакупнікоў блакітныя і лясныя елкі, сосны і піхты, калядныя вянкі. Хіт сезона - навагоднія дрэвы ў кадках. Цана на іх стартуе ад 15 рублёў. Ссечаная ж зімовая прыгажуня ў залежнасці ад вышыні будзе каштаваць ад 10 да 40 рублёў.

Лясгасы Мінскай вобласці плануюць рэалізаваць 40 тыс. навагодніх дрэў

Усяго сёлета напярэдадні навагодніх свят лясгасы Мінскай вобласці плануюць рэалізаваць амаль 40 тысяч пухнатых дрэў.