Песні, вершы і кветкі проста на вуліцы

7 марта 2016

Песні, вершы і кветкі проста на вуліцы напярэдадні Міжнароднага жаночага дня дораць прадстаўніцам прыгожага полу ў Полацку. З цюльпанамі ў руках маладыя людзі гуляюць па ўсім горадзе. Юнакі чытаюць незнаёмкам вершы Ясеніна, Блока, Пушкіна і Фета. Падчас акцыі атрымалася сабраць усмешкі больш як ста дзяўчат і жанчын. Эмоцыі захаваў фатограф. Самыя яркія здымкі ўжо размясцілі ў Інтэрнэце.