Першы ўбудаваны ў жылы дом дзіцячы садок з'явіцца ў Брэсце

8 декабря 2020
У яго будуць  свой асобны ўваход і панадворак з гульнявой пляцоўкай. Новую ўстанову адкрыюць у мікрараёне, які будуецца. Ён разлічаны на 75 месцаў. Усяго 4 групы: 3 дашкольныя і 1 ясельная. Шматпавярхоўка з убудаваным дзіцячым садком  будзе бачная здалёку: фасад дома ўпрыгожылі малюнкам маленькай дзяўчынкі з паветраным змеем. Прэтэндаваць на месцы тут  змогуць маленькія жыхары ўсяго мікрараёна  ў парадку чаргі. Зараз будаўнікі пачалі аддзелачныя работы. Адкрыць убудаваны дзіцячы садок плануюць у снежні-студзені. Такія праекты ўжо запланаваныя і ў іншых жылых комплексах Брэста.