Першы ў Віцебскай вобласці злёт добраахвотных дружын прайшоў у Полацку

3 марта 2024

Вынікі работы добраахвотнікаў падвялі ў Полацку. Там прайшоў першы ў Віцебскай вобласці злёт добраахвотных дружын. Яшчэ з часоў СССР дружыннікі з'яўляюцца надзейнымі памочнікамі пагранічнікаў. Так, з вайскоўцамі Полацкага пагранічнага атрада супрацоўнічаюць амаль 100 чалавек.

Летась з удзелам добраахвотных дружын на ўчастку Полацкага пагранатрада затрымана 37 парушальнікаў мяжы. За дапамогу ў выкананні задач па ахове дзяржаўнай мяжы заахвочаны 52 мясцовыя жыхары, у тым ліку тыя, якія з'яўляюцца дружыннікамі.

Лепшай у 2023 годзе прызнана дружына з Браслаўскага раёна. Удзельнікам уручылі дыплом і пераходны прыз.

Удзельнікі першага абласнога злёту добраахвотных дружын усклалі кветкі да памятнага знака "Пагранічнікам усіх пакаленняў" у Полацку.

Завяршыўся злёт спаборніцтвамі па стральбе на базе вайсковага стрэльбішча пагранічнага атрада.