Сёння Прэзідэнт Беларусі правядзе перамовы з лідарам Зімбабвэ

17 января 2019

Канец рабочага тыдня пройдзе пад знакам развіцця супрацоўніцтва Беларусі з Афрыканскім кантынентам.

Сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы са сваім калегам Эмерсанам Мнангагвам. Сустрэча пройдзе ў Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным складах. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё палітычных і гандлёва-эканамічных кантактаў. Размова пойдзе пра перспектыўныя кірункі для ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння, першым чынам у сферы гандлю і інвестыцый, пра рэалізацыю сумесных праектаў. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне некалькіх міжнародных дакументаў. Афіцыйны візіт Прэзідэнта Зімбабвэ прадугледжвае змястоўную дзелавую праграму, у тым ліку сустрэчу з прадстаўнікамі беларускага бізнесу.