Першы снег і начныя замаразкі - у прагнозах на гэты тыдзень

22 ноября 2021

Набліжэнне зімы ўсё больш  адчувальнае. На гэтым тыдні ў сталіцы і Мінскай вобласці захаваецца  няўстойлівае надвор'е, аднак з прыкметным марозным адценнем. Сённяшні сонечны і сухі дзень зменіць пахмурнае неба, месцамі ападкі. У найбліжэйшыя суткі на большай частцы тэрыторыі чакаюцца начныя замаразкі. Дзённая тэмпература будзе бліжэй да нуля. У другой палове дня заўтра пройдзе невялікі снег.

На дарогах з-за перападаў тэмператур з'явіцца галалёдзіца. Пры гэтым сярэдняя тэмпература паветра для другой паловы лістапада вышэйшая за норму на 1-2 градусы.