У Беларусі стартуе першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання

14 октября 2019
У Беларусі стартуе першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Ён падоўжыцца да снежня. Абітурыенты змогуць праверыць свае веды па 15 прадметах. Зарэгістравацца можна на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Кошт удзелу - 7 рублёў за адзін прадмет. Нагадаем, у наступным годзе будуць паднятыя парогі балаў, пры якіх абітурыент можа падаваць дакументы ў ВНУ.