Прэзідэнт Беларусі сёння дае інтэрв'ю сербскім сродкам масавай інфармацыі

9 июня 2014
Аляксандр Лукашэнка сёння дае інтэрв'ю сербскім сродкам масавай інфармацыі - грамадска-палітычнаму штодзённіку Палітыка і дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Радыё і тэлебачанне Сербіі. Штодзённік Палітыка з'яўляецца найстарэйшай газетай на Балканах, заснаванай у 1904 годзе. Яна арыентуецца на шырокае кола чытачоў, папулярная ў палітычных, дзелавых і акадэмічных колах Сербіі. Дзяржаўная тэлерадыёкампанія Радыё і тэлебачанне Сербіі - нацыянальны медыяхолдынг Сербіі, найбуйнейшы вяшчальнік на тэрыторыі былой Югаславіі і Балканаў. Падрабязнасці інтэрв'ю ў наступных выпусках.