Першы дзіцячы флэшмоб у Мінску

3 июня 2013

Больш за 200 удзельнікаў, дванаццаць з якіх - на інвалідных калясках. На пяць хвілін парк імя Горкага апынуўся ў эпіцэнтры танцавальнай феерыі. Галоўныя дзеючыя асобы выступленняў - дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.


На флэшмобе пабываў Аляксандр Харавец.


Напружаныя твары ўдзельнікаў, хваляванне, апошнія парады трэнера перад выступленнем. Пра ўсё гэта дзеці забылі як толькі пачулі першыя гукі музыкі. Натхнёныя апладысментамі гледачоў, яны цалкам аддаліся танцу. І нават пасля флэшмоба эмоцыі адступілі не адразу.


У гэтай акцыі прынялі ўдзел выхаванцы дзвюх танцавальных школ. Але і звычайным дзецям ніхто не адмаўляў, любы жадаючы мог прыняць удзел у пастаноўцы.


Вольга Сцяфняк, намеснік старшыні грамадскага аб'яднання Адкрыццё: Паказаць сябе на вялікай сцэне ў парку Горкага вокамгненна вырашылася ў нас. Мы запрасілі шматлікія калектывы горада Мінска і ўсіх ахвочых паўдзельнічаць разам з намі з танцам, запісалі рухі, выклалі ў Інтэрнэт і запрасілі ўсіх на гэтае свята.


Танцавальны нумар прыцягнуў увагу шматлікіх адпачывальнікаў. Усяго за некалькі хвілін пляцоўка апынулася ў шчыльным коле гледачоў. І дзеці, і дарослыя з захапленнем назіралі, як больш за 200 танцораў рухаюцца ў адным рытме.


Ганна Гарчакова, чэмпіёнка свету і Еўропы па спартыўных танцах на калясках: Тыя, хто чуў, што будуць танцы на калясках, тут жа заставаліся глядзець. Я мяркую, што калі б можна было аб гэтым на ўвесь парк аб'явіць, увесь парк бы прыйшоў, я ў гэтым упэўненая. Людзі ў нас вельмі выдатныя, спагадлівыя, добрыя, яны ўсе такія вось моманты прымаюць вельмі блізка і разумеюць, імкнуцца заўсёды падтрымаць і дапамагчы. Таму гледачы былі вельмі-вельмі гасцінныя.


Праз пяць хвілін пасля заканчэння ўсе ўдзельнікі зніклі ў натоўпе. Гэта звычайна бывае на такіх мерапрыемствах. Вось толькі шоу, якое яны прадэманстравалі, надоўга застанецца ў памяці сведкаў. Таму першы дзіцячы флэшмоб будзе далёка не апошнім.