Наталля Шавель прынесла медаль беларускай зборнай на чэмпіянаце свету па плаванні сярод паралімпійцаў

15 августа 2013

Турнір гэтымі днямі праходзіць у Манрэалі. Наша спартсменка фінішавала трэцяй на дыстанцыі 100 метраў брасам. Раней Шавель выйграла серабро на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем. Медаль вышэйшай пробы і новы сусветны рэкорд у Ігара Бокага на 200-метроўцы комплексным плаваннем.