Першыя пералётныя птушкі вяртаюцца з выраю

26 февраля 2021

Першыя пералётныя птушкі вяртаюцца з выраю. Нягледзячы на нядаўні мінус, крылатых вандроўнікаў пачалі заўважаць на вуліцах гарадоў і вёсак. Дадому вяртаюцца шэрыя гусі, кнігаўкі і палявыя жаваранкі. У параўнанні з мінулым годам, калі зіма была практычна без снегу, сёлета птушкі пачалі вяртацца ў Беларусь на тры тыдні пазней.


Некаторыя віды птушак, якія раней былі пералётнымі, цяпер зімуюць у Беларусі. Так, напрыклад, шпакоў, якія доўгі час лічыліся вясновымі вешчунамі, нават гэтай зімой неаднаразова заўважалі ў розных кутках нашай краіны.