Першыя кіламетры другой МКАД: траса пачынае вымалёўвацца вакол сталіцы

12 марта 2014

У перспектыве яна разгрузіць горад і звяжа ўсе рэспубліканскія магістралі. А пакуль будаўнікі працуюць на першым участку - ён злучыць трасы М3 і М6. Рэалізацыя праекта запланаваная ў два этапы. Працягласць другога кальца перавысіць 160 кіламетраў. Пра тое, як прасоўваюцца працы сёння, - Наталля Кезік.


Гэтыя дзве схемы для яго, як настольны дапаможнік. Больш падрабязныя праекты будаўніцтва прапрацоўваюцца і карэкціруюцца штодня - частка другога транспартнага кальца праходзіць паблізу ад прыватнай жылой забудовы.


Другое транспартнае кальцо звяжа паміж сабою ўсе галоўныя трасы краіны.


Зараз будаўнікі працуюць на ўчастку ад дарогі Мінск - Віцебск да магістралі Мінск - Гродна. Другая чарга будаўніцтва - участак ад аўтадарогі Мінск - Гродна да трасы Брэст - Мінск. Апошняя частка новай кальцавой - цяперашні ўчастак трасы Брэст - Мінск, Мінск - Нацыянальны аэрапорт і Слабада - Паперня.


Прапускная здольнасць Мінскай кальцавой аўтадарогі зараз прыкладна 90 -100 тысяч аўтамабіляў за суткі. Другое транспартнае кальцо, якое будзе пабудавана вакол сталіцы, зможа вызваліць ад транзітнага транспарту. Гэта прыкладна 10 тысяч грузавых машын.


Пасля адкрыцця другой кальцавой уезд на першую дазволяць толькі службоваму транспарту, які абслугоўвае гарадскія прадпрыемствы і гандлёвыя пункты. Дальнабойшчыкі ж будуць аб'язджаць сталіцу. Гэты фактар дапаможа значна палепшыць экалагічную сітуацыю. Больш за тое, другая кальцавая злучыць прыгарадныя пасёлкі і гарады-спадарожнікі. Напрыклад, з Заслаўя ў Смалявічы можна будзе прыехаць, не заязджаючы ў сталіцу.


Зараз, на першым этапе, працоўным прыходзіцца будаваць дарогу з нуля: здымаюць раслінны грунт і рыхтуюць зямельнае палатно.


Першых 20 кіламетраў другога кальца адкрыюцца для руху транспарту ўжо сёлета. Агульная даўжыня кальцавой дарогі складзе амаль 160 кіламетраў, у кожным кірунку па дзве паласы. Мяркуецца, што дарога атрымае статус магістральнай - а значыць, дазволеная хуткасць руху 120 кіламетраў за гадзіну.