Дабрачынная акцыя для дзяцей-інвалідаў прайшла ў Палацы Рэспублікі

12 октября 2018

Дабрачынная акцыя "Крылы радасці" для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця прайшла ў Палацы Рэспублікі. Удзельнікамі сталі больш як 350 дзяцей з розных рэгіёнаў Беларусі. Арганізатары, а гэта супрацоўнікі аднаго з рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій сумесна з Мінаховы здароўя, падрыхтавалі для дзяцей творчыя майстар-класы, а таксама канцэрт з удзелам беларускіх зорак эстрады. У рамках дабрачыннай акцыі таксама адбылася прэзентацыя трэнажора для пацыентаў з парушэннямі апорна-рухальнай сістэмы - Мінскаму гарадскому цэнтру медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі.

Акцыя "Крылы радасці" прайшла ўпершыню, і ў планах арганізатараў - зрабіць яе добрай традыцыяй.