Маці напракат - тэма ток-шоу Форум

14 октября 2013

Дзевяць месяцаў насіць малога пад сэрцам… А потым - аддаць назаўжды - ды яшчэ і за грошы… Хто яны - сурагатныя маці? Колькі каштуюць іх паслугі? І чаму гэтыя жанчыны дагэтуль баяцца гаварыць, што яны прыносяць шчасце ў сем'і?

Маці напракат або Проста сурагатная няня? Усе меркаванні можна пачуць сёння ўвечар. У Дзень маці на Беларусь 1 удзельнікі папулярнага ток-шоу Форум абмяркуюць маці напракат.