Першыя ліпеньскія выхадныя будуць цёплымі, але дажджлівымі

30 июня 2017

У суботу ноччу і днём на большай частцы вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы з парывістым ветрам. У суботу ноччу прагназуюць 16 з плюсам. Днём тэмпература паветра прагрэецца да 25 градусаў. У нядзелю на нашу тэрыторыю прыйдуць больш свежыя паветраныя масы з Балтыкі. Ночы будуць прахалоднымі, панізіцца і дзённая тэмпература да 20 градусаў цяпла.

Аксана Цімафеева, сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра: "Наступнай ноччу ападкаў у Мінску не чакаецца. Тэмпература плюс 15-16 - даволі цёпла. Дзённыя гадзіны - плюс 22-24, кароткачасовы дождж, магчыма, навальніца. У нядзелю таксама кароткачасовыя дажджы ўначы і днём. Тэмпература паветра плюс 13-15 у начныя гадзіны, днём плюс 12-19".

У святочны дзень 3 Ліпеня ў Мінску магчымы дажджы ў другой палове дня. Ноччу да 13, днём максімум 20 градусаў цяпла. Зрэдку пахмурнае, воблачнае неба асвяцяць промні цёплага ліпеньскага сонца.