Першае слуханне па справе "прыватнага дэтэктыва"

5 марта 2020
19 падманутых чалавек і звыш 14 тысяч рублёў урону. Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска стартавала першае слуханне па справе так званага прыватнага дэтэктыва. На лаве падсудных 35-гадовы мужчына. Яго абвінавачваюць у махлярстве і незаконным збыце інструментаў для тайнага атрымання інфармацыі. Для рэкламы ў аферыста быў свой сайт. Да фігуранта звярталіся ў асноўным жанчыны, якія шукалі пацвярджэнне здрады мужа. Кліентам ён расказваў, што нібы мае доступ да сакрэтных баз даных і нават можа даць дэталізацыю званкоў аб'екта. Акрамя таго, вядомы і эпізод, калі падазроны прадаў гаджэт для сачэння. Дарэчы, абвінавачваны ўжо быў судзімы за падобныя злачынствы.