Беларусь выступае за здаровую канкурэнцыю на агульным з Расіяй рынку

18 июля 2019

Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасці, па ліквідацыі эканамічных бар'ераў і абмежаванняў абмеркавалі на палях VI Форуму рэгіёнаў.

Сёння ў Санкт-Пецярбургу прайшла сустрэча з кіраўнікамі абласцей і прадстаўнікамі ўлады дзвюх краін. Спікер верхняй палаты парламента Беларусі Міхаіл Мясніковіч таксама заклікаў аб'ядноўваць  намаганні для работы з трэцімі краінамі: дзяржавам неабходныя сумесныя кампаніі, навукова-тэхнічныя праекты. У рамках  форуму падпісаны пагадненні аб больш цесным супрацоўніцтве Беларусі з Саратаўскай і Смаленскай абласцямі, а таксама з Інгушэціяй. Падмацавалі подпісамі дамоўленасці БелАЗ і Санкт-Пецярбургскі горны ўніверсітэт. Акрамя гэтага бакі дамовіліся павялічыць экспарт будаўнічых паслуг і матэрыялаў з нашай краіны ў Ленінградскую вобласць. Форум рэгіёнаў - асноўная пляцоўка перамоў для дзелавых колаў дзвюх краін. У спісе нашых галоўных эканамічных партнёраў 80 раёнаў Расіі.

Сёння заключны, але самы адказны дзень работы VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У гэтыя хвіліны ў Таўрычаскім палацы Санкт-Пецярбурга сабралася палітычная і эканамічная эліта дзвюх краін. Гэта міністры, кіраўнікі парламентаў, дэпутаты, губернатары, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў і прадстаўнікі бізнесу. Тут пачалося пленарнае пасяджэнне. Тэма дыскусіі - пытанні агульнай інфармацыйнай прасторы, сумесныя культурныя і гуманітарныя праекты, супрацоўніцтва і абмен вопытам у сферы вышэйшай адукацыі, навуковыя распрацоўкі. Чакаецца, што пазней у пленарным пасяджэнні  возьмуць удзел прэзідэнты Беларусі і Расіі. Спачатку Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць двухбаковыя перамовы.