Першае правіла інвесціравання - не гнацца за высокім прыбыткам

28 июля 2016

Першае правіла інвесціравання - не гнацца за высокім прыбыткам, інакш вялікая рызыка страціць усе назапашванні. Для беларусаў зручны варыянт - банкаўскія дэпазіты, дзе існуе гарантаваны прыбытак. Калі зберажэнні перавысілі 10 тысяч долараў, мэтазгодна набываць акцыі на фондавым рынку. Такое меркаванне выказаў гендырэктар кансалтынгавай групы Уладзімір Савянок.

Госць студыі перасцярог беларусаў ад валютных таргоў на Форэксе і ўкладвання сродкаў у старт-апы. Ён таксама адзначыў, што жанчыны больш паспяхова за мужчын інвесціруюць сродкі, паколькі не схільныя да імпульсіўнасці.

Шмат карыснай інфармацыі пра асабісты капітал глядзіце ў раздзеле "Анлайн-канферэнцыя" на сайце tvr.by.