Перадавыя тэхналогіі ў барацьбе з анкалогіяй: найноўшы тамограф з'явіўся ў Брэсце

7 августа 2020
Магутны апарат усталявалі ў абласным онкадыспансеры. Абсталяванне дапаможа вызначыць дакладны дыягназ і выявіць рак на самых ранніх стадыях. Лабараторыя будзе працаваць у дзве змены. За дзень можна абследаваць да 80 чалавек. Усяго на ўліку ў рэгіёне стаяць 42 000 пацыентаў з анкалогіяй.

Руслан Лук’яноўскі, галоўны ўрач Брэсцкага абласнога анкалагічнага дыспансера: "Памяшканне пад эмісійны тамограф, які мы сёння адкрываем, разам з апаратам пашырыць не толькі магчымасці анкалогіі дыягнастычныя, але і сумежных спецыяльнасцяў. Такіх як кардыялогія, уралогія, гінекалогія, эндакрыналогія і гэтак далей. Гэты апарат валодае вельмі шырокім спектрам дыягнастычных здольнасцяў".

Кошт эмісійнага тамографа - 455 000 рублёў. Абсталяванне будуць выкарыстоўваць таксама для так званых скрынінгаў - прафілактычных аглядаў насельніцтва.